Гоман #2: анлайн-курс па вывучэнні беларускай мовы. Кухня і посуд

30 Просмотры
Издатель
Тое, што мы ўсе вельмі чакалі — другі выпуск «Гоману»! Тэма — кухня і посуд.

«Гоман» — гэта сапраўдны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. Калі вы пройдзеце ўсе заняткі, то станеце вольна гаварыць па-беларуску. Але адна ўмова — не ленавацца і выконваць хатнія заданні.

Можаце практыкаваць сваю беларускую наўпрост у каментарах. У ідэале — зраібць з каментароў лямпавы чат, дзе кожны зможа падзяліцца сваім, распавесці цікавосткі, звязаныя з роднай мовай. Дыскусіі (канструктыўныя) таксама вітаюцца!

Вядоўцы моўнага клубу — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін.

Для чаго мы гэта робім? Для таго, каб беларусы маглі свабодна карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі.

Мы рыхтуем для вас 12 заняткаў, у якіх раскажам самае важнае пра беларускую мову. Тут ёсць і карысны кантэнт, і моўны гумар, і цікавосткі пра Беларусь, і выбарка найлепшага з нашай культуры.

Анлайн-курс цалкам бясплатны, але для таго, каб усе 12 выпускаў выйшлі своечасова і атрымаліся якаснымі, просім падтрымаць нас.

Першы выпуск: https://youtu.be/a7SRpOGBNSM

Будзем удзячныя, калі вы аформіце спонсарскую падпіску на ютуб-канал: https://www.youtube.com/channel/UC1M8OGVo7QOIx8fkGGVS-8A/join

Тэлеграм-канал «Супер Мова»: https://t.me/supermova

Канал з штотыднёвай афішай беларускамоўных анлайн і афлайн мерапрыемстваў, якія даюць магчымасць пачаць карыстацца і размаўляць на нашай Супер Мове! А таксама тут пра годных беларусаў і годныя падзеі, якія натхняюць рабіць гэта кожны дзень, усюды і з усімі!

Мова — гэта наш сцяг, які мы мусім несці годна і разам. Наша мэта — зрабіць так, каб людзей, якія гавораць па-беларуску, станавілася больш!

Падпісвайцеся на акаўнт праекта «Гоман» у тыктоку: https://tiktok.com/@homanby

Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.by

Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі:
https://instagram.com/hodnaby
https://facebook.com/hodnaby
https://t.me/hodnaby
https://twitter.com/hodnaby
https://vk.com/hodnaby
https://ok.ru/hodnaby
https://youtube.com/hodnaby
https://tiktok.com/@hodnaby
Категория
из бруса
Комментариев нет.