Працэс зрушыў: чорныя лебедзі, плянаваныя крокі й лёгіка бакоў у беларускім крызысе

41 Просмотры
Издатель
За апошнія 10 дзён у Беларусі й вакол яе адбылася цэлая нізка падзеяў, што наўпрост паўплываюць на разьвіцьцё беларускага крызысу.

На мінулым стрыме я прапанаваў падумаць над працэсамі, якія падыходзілі да фіналу.
Прайшло не так багата часу й можна ўжо паразважаць аб працэсах, якія набіраюць хаду. Працэсах і падзеях. Частка зь якіх плянаваныя, а частку, калі карыстацца талебаўскай тэрміналёгіяй, можна назваць "чорнымі лебедзямі" - нечаканасьць што нясе небясьпеку адразу ўсім.

Адным словам, ёсьць пра што пагутарыць. Нядзеля. 3.10.
20 -00
Зьвяртаю увагу - стрым пачнецца на гадзіну пазьней чым звычайна.

____
Падтрымаць размоўны жанр можна падпіскаю на патрэон аўтара: https://www.patreon.com/ihar_Tyshkevich

___
У застаўцы скарыстаўся творам сучаснага польскага мастака Якуба Ружальскага
Категория
японская
Комментариев нет.